У музеі традыцыйнай культуры Браслава ладзяць майстар-класы па рамёствах

Цікавую практыку распачалі ў музеі традыцыйнай культуры. Некалькі разоў у месяц для ўсіх жадаючых тут праводзяць майстар-класы па традыцыйных рамёствах.

Першы занятак па стварэнні беларускіх маляванак курыравала Аліна Выжыкоўская, вядомая ў нашым краі майстрыха. На другім удзельнікам майстар-класа паказалі архаічную тэхніку лепкі свечак.

Па словах супрацоўніцы музея Ганны Базарэвіч, такія сустрэчы патрэбныя для самаадукацыі, пашырэння кругагляду і абмену вопытам. Прыемна, што ў браслаўчан з'явілася яшчэ адна магчымасць даведацца пра штосьці новае, навучыцца ствараць маленькія шэдэўры.

Сачыце за навінамі, усе анонсы мерапрыемстваў музейныя супрацоўнікі размяшчаюць у сваёй суполцы vk.com/muzei_braslava

509