Конкурс "Браслаўскія таямніцы"

Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае навучэнцаў горада і раёна прыняць удзел у конкурсе "Браслаўскія таямніцы". Конкурс прысвечаны да 950-годдзя горада Браслава. Каб больш даведацца пра цікавыя старонкі гісторыі Браслава прапануем выканаць "Мапу пытанняў": 1. З 24 красавіка прыдзіце у гісторыка-краязнаўчы музей і атрымайце "Мапу пытанняў" 2. Выканайце ўсе задачы і старанна запоўніце "Мапу пытанняў". 3. Да 3 мая прынясіце запоўненную "Мапу пытанняў" ў гісторыка-краязнаўчы музей. (г.Браслаў вул. Энгельса 39)

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы 5-6 класаў агульнаадукацыйных школ і гімназіі (не больш за 3 работы ад адукацыйнай установы), а таксама аўтарскія калектывы (не больш за 2 чалавекі). Заяўкі удзельнікаў накіраваць у гісторыка-краязнаўчы музей (г.Браслаў вул. Энгельса 39, па электронай поште bras-muzeum@tut.by)да 20 красавіка.

Конкурс дзейнічае з 25 красавіка па 3 мая. Лепшыя удзельнікі атрымаюць каштоўныя прызы ад спонсара крамы "Клякса". Падвядзенне вынікаў пройдзе падчас акцыіі "Ноч музеяў" 16 мая 2015 года.

Даведкі па тэл. 65191

518