Прэзентацыя кнігі Ганны Базарэвіч "Яўрэйская абшчына Браслава"

У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры прайшла прэзентацыя кнігі "Яўрэйская абшчына Браслава". Аўтар кнігі Ганна Базарэвіч працуе галоўным захавальнікам фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання. Кніга прысвечанна грамадзкаму жыццю яўрэскіх абшчын Браслава ў 20-30-я гады 20 ст. і складзена на аснове артыкулаў Ганны Базарэвіч па гісторыі яўрэяў Беларусі ў зборніках прац міжнародных, рэспуліканскіх і рэгіянальных канферэнцый. Кніга выдадзена пры падтрымцы таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і пастаўскага выдавецтва "Сумежжа". Кніга распавядае пра грамадскія, эканамічныя, культурныя і духоўныя аспекты жыцця яўрэйскай абшчыны Браслава ў міжваенны час. Кніга распаўсюджваецца бясплатна,адрасавана шырокаму колу чытачоў і ўсім, хто цікавіцца краязнаўствам і этнаканфесійнай гісторыяй.

242