Выстава жывапісу Наталлі Паплаўскай "Казкі майго дзяцінства"

У малой зале Браслаўскага музея традыцыйнай культуры 18 снежня ў 14.30 адкрыецца выстава Mінскай мастачкі Наталлі Паплаўскай.
НаталляПаплаўская – вядомы беларускі графік, які плённа працуе ў галіне станкавай і кніжнай графікі. Мастачка праілюстравала цэлы шэраг беларускіх кніг для дзяцей, у тым ліку беларускія народныя казкі, казкі Шарля Перо, Вільгельма Гауфа, Рэд’ярда Кіплінга, Астрыд Ліндгрэн.
Наталля Паплаўская – жонка графіка, акадэміка Георгія Паплаўскага. Некалькі дзесяткаў гадоў - летняй парой, часам і ў міжсезонне - яны разам працавалі сярод краявідаў Браслаўшчыны, мелі непадалёку ад Браслава сялібу. Н.Паплаўская стварыла тут некалькі графічных цыклаў, у тым ліку “Браслаўскія матывы”, “Браслаўшчына”. Вельмі папулярныя яе працы “Гарадок у снезе”, “Браслаўская восень”. у 2005 годзе ўбачыла свет кніга Н.Паплаўскай “Браслаўшчына. Дзённік мастакоў”.
Выстава "Казкі майго дзяцінства"разлічаная не толькі на дзяцей, бо кожная ілюстрацыя Н.Паплаўскай – сапраўдны твор мастацтва.

533