У клубе "Ля возера" выбралі майстра года

У клубе «Ля возера» выбралі майстра года
30 студзеня ў Музеі традыцыйнай культуры адбылося паседжанне народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў «Ля возера». Разам з сябрамі кіраўнік клуба Натальля Парахневіч падсумавала вынікі мінулага — 2019 года і паставіла планы на новы — 2020 год.
У мінулым годзе чальцы клуба прынялі ўдзел у мерапрыемствах раённага і рэспубліканскага ўзроўняў: фестываль «Дубровенскія галасы», «Вішнёвы фэст», «Яблычны спас», «Дажынкі», «Славянскі базар», «Журавы і журавіны». Майстры бралі ўдзел у рознапланавых конкурсах, дзе станавіліся лаўрэатамі прызавых месцаў і паказалі высокі ўзровень валодання майстэрствам.
Па штогадовай традыцыі за высокі творчы ўзровень і актыўную працу сябры выбралі «Майстра года — 2019», ёй стала Ганна Жылевіч.
Шэрагі клуба «Ля возера» папоўніліся і новымі сябрамі: імі сталі Марына Марозава і Базарэвіч Ганна.
Музеі Браслава ўдзячныя за плённае супрацоўніцтва, за папаўненне музейнага фонда і віншуюць майстроў і мастакоў з выдатнымі вынікамі 2019 года і зычаць творчага плёну ў 2020 -ым!

780