Музей наведала тэлебачанне

6 лютага ў Музей традыцыйнай культуры завітала тэлебачанне. У межах падрыхтоўкі праграмы, яка была прысвечана нематэрыяльнай культурнай спадчыне, канал СТВ сустрэўся з майстрамі, што працягваюць унікальныя традыцыі.

Мікалай Дзянісаў, Вера Шыкалава, Эла Зінкевіч і Аліна Выжыкоўская прадставілі рамёства, якія занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны — тэхніку спіральнага пляцення і стварэнне маляваных дываноў.

734