V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

У Мінску з 3 па 4 снежня адбыўся V Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стаў Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Музейны форум праходзіў пад назвай «Музей. Спадчына. Памяць».

Мерапрыемства было насычана дзелавой праграмай, якая складалася з 4-х секцый: "Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць", "Музей - тэрыторыя гістарычнай памяці", "Музей і спадчына", "Культура і побыт беларусаў". У ходзе форуму адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў музейнай справы краін СНД. Таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж музеямі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемствах Форума прынялі ўдзел каля 120 лепшых музеяў і галерэй краіны, прафесіяналаў музейнай галіны і экспертаў.

Калектыў НДУК "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў" прадстаўляў на сваёй пляцоўцы тэму сярэднявечча і заняў першае месца ў Намінацыі "За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форума".

585