Kірмаш праектаў у Браславе!


21 кастрычніка ў Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры запрацуе творчая лабараторыя на тэму “Кірмаш праектаў: Маленькаму гораду – вялікія культурніцкія амбіцыі!”. Запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя!
Адчуваеце, што такая турыстычная Мекка, як Браслаў выкарыстоўвае свой культурніцкі патэнцыял не напоўніцу? Ці вам проста цікава, якое культурніцкае буянне магчымае ў ціхім гарадку? Прыходзьце на “Кірмаш праектаў” – творчую вандроўную лабараторыю ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. На сустрэчы ва ўтульнай нефармальнай атмасферы разам абмяркуем пытанні, якія, верагодна, хвалююць многіх, а адказы на іх змогуць быць карысныя ўсім:
- Як сродкамі культуры можна зрабіць гарадскую прастору Браслава ўнікальнай?
- Якія культурніцкія падзеі могуць прыцягнуць новыя турыстычныя плыні ў горад?
- Якія культурніцкія бізнесы неабходныя гораду? Якія партнёры для гэтага трэба?

Пачатак 18.00 у музеі традыцыйнай культуры (вул. Гагарына, 7а). Ууваход вольны.

65