Конкурс "Браслаўскія таямніцы"


Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх навучэнцаў горада і раёна прыняць удзел у конкурсе "Браслаўскія таямніцы". Конкурс прысвечаны да 950-годдзя горада Браслава. Каб больш даведацца пра цікавыя старонкі гісторыі Браслава прапануем выканаць "Мапу пытанняў": 1. Прыдзіце у гісторыка-краязнаўчы музей і атрымайце мапу пытанняў 2. Выканайце ўсе задачы і старанна запоўніце "Мапу пытанняў". 3. Да 3 мая прынясіце запоўненную "Мапу пытанняў" ў гісторыка-краязнаўчы музей. (г.Браслаў вул. Энгельса 39)

Конкурс дзейнічае да 3 мая. Лепшыя удзельнікі атрымаюць каштоўныя прызы ад спонсара крамы "Клякса".

Даведкі па тэл. 65191

88