Навуковая праца Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.


Галоўнымі задачамі НДУК “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” зя’ўляюцца вывучэнне, захаванне гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалевечай культуры.
Аб’яднанне музеяў мае статус навукова-даследчай установы, праводзіць краязнаўчыя, архіўныя даследванні, падтрымлівае сувязі з даследчымі цэнтрамі і навкоўцамі Беларусі і замежжа. З 1989 года праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі “Браслаўскія чытанні”, дзейнічае краязнаўчае таварыства. Намаганнямі навуковых супрацоўнікаў музея падрыхтаваны гістарычныя зборнікі “Браслаўскія сшыткі”, “Памяць: Гісторыка-дакументальная Браслаўскага раёна”, выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны “Павет”, іншыя выданні гістарычнай і краязнаўчай тэматыкі.
Навуковай працай займаюцца краязнаўчы музей, музей традыцыйнай культуры, фондасховішча, аб’яднанне майстроў “Ля возера”. Калектыў музея удзельнічае ў археалагічных раскопках і энтаграфічных экспедыцыях, аказвае метадычную дапагому навучэнцам, студэнтам, настаўнікам – усім тым,ё хто цікавіцца нацыянальнай гісторыяй і культурай. Праводзяцца практыкумы па рамёствах з паказам старажытных тэхналогій, для чаго распрацавалі і вырабілі гістарычныя строі з ўпрыгажэннямі.Свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” пашырыла кола ўдзельнікаў. На свята прыехалі госці з Польшчы: клуб “Янтарь” і супрацоўнікі Музея археалогіі з Біскупіна.
Навуковы супрацоўнік Аляксандр Шавец займаецца аховай гісторыка-культурных каштоўнасцей, помнікаў архіалогіі і архітэктуры, на тэрыторыі нашага раёна. Вядзе работу па запаўненню Дзяржаўнага спіса гісторыка – культурных каштоўнасцей РБ. Разам з метадыстамімузея традыцыйнай культуры выяўляюцца і фіксуюцца элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны і фальклору. Выяўлены і апісаны абрадавая ежа, стравы, бытавыя песні, абрадавыя дзеянні, гульні, рамёствы.
Малады спецыяліст Дар’я Васільева займаецца пытаннямі музейнай педагогікі. Абавязковай умовай музейна-педегагічнай праграмы з’яўляецца тое, што ўсе заняткі складзены з улікам узростава-псіхалагінчых асаблівасцей дзяцей. Апрача інтэрактыўных заняткаў для дашкольнікаў, навуковыя супрацоўнікі праводзяць тэматычныя лекцыі для шокльнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту па разнастайных пытаннях. Тэмы ахопліваюць усе этапы гістарычнага жыцця Браслаўшчыны і Беларусі цалкам.
Работнікамі фондасховішча вядзецца збор, вывучэнне і апрацоўка музейных прадметаў (фонды раённага аб’яднання музеяў налічваюць больш за 24 тысячы прадметаў, якія размешчаны ў 29 калекцыях. 233 музейных прадметаў аднесены да ліку асоба каштоўных і зарэгістраваны ў Дзяржаўным каталогу музейнага фонду краіны), праца па складанню элетронных навуковых пашпартоў на іх, папаўненне і каталагізацыя фондавых калекцый, праводзяцца рэгулярныяпаседжанні навукова-метадычнай рады і фондава-закупачнай камісіі.
Навуковы супрацоўнік фондаў Аліна Выжыкоўская спецыялізуецца па этнаграфіі, выяўленчаму і народнаму мастацтву. Яна займаецца захаваннем народнага мастацтва маляваных дываноў Браслаўшчыны. Дзякуючы Аліне Аляксандраўне мастацтва маляванак было адноўлена. Яны карыстаюца вялікай папулярнасцю на фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”, а не так даўно маляванкі Паазер’я атрымалі статуснематэрыяльна-культурнай спадчыны.
Музеі Браслава ганарацца Ганнай Базарэвіч, якая працавала навуковым супрацоўнікам і галоўным захавальнікам фондаў. Сёння Ганна аспірант-гісторык Віцебскага Дзяржаўнага універсітэта, актыўны ўдзельнік Рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Браслаўшчыны і Беларусі. Дзякуючы яе ініцыатыве Браслаў прымае удзел у міжнароднай акцыі “Фэст экскурсаводаў”. У гэтым годзе ён адбудзецца 23 красавіка на Браслаўскай “брукоўцы”.
Майстры клуба “Ля возера” папаўняюць музейныя фонды сваімі новымі аўтэнтычнымі творамі. Майстр Валерый Зінкевіч вырабляе традыцыйную кераміку і музычныя інструменты. Метадыст па ганчарству Ларыса Дарафейчык аднавіла тэхналогію вырабу гліняных цацак-свістуляк якія называюцца акарына, ці карына. Гэта не толькі цацка, сапраўдны духавы інструмент тыпу флейтавых.На Беларусі пашырана ў пачатку ХХ ст., пераважна ў заходніх раѐнах. Назва паходзіць з італьянскага ― “осаріна”, літаральна – гусяня.
Вынікі навукова-даследчай работы метадыстаў музея традыцыйнай культуры па рэканструкцыі традыцыйнага строю Браслаўскага рэгіёну была прадстаўлена на абласным свяце-конкурсе традыцыйнага касцюма “Сцяжкі майстэрства”.Супрацоўнікі музея Элеанора Зінкевіч і Наталля Парахневіч дэманстравалі 2 народныя касцюмы: адзін – жаночы строй канца ХІХ ст., другі – строй заможнай сталай жанчыны. Першы складаецца з ільняной кашулі з вышыўкамі паводле полацкай кашулі з вышыўкамі паводле полацкай кашулі, спадніцы ў рознакаляровыя палосы пад назвай баядэры, фартуха, камізэлькі, паяса, наміткі. Другі складаецца з наплечнага пакрывала, спадніцы – андарак, кашулі, чапца з белага льну. Гэтыя касцюмы ў 2016 годзе атрымалі 1-е месца ў намінацыі “Адраджэнне традыцыйных атрыбутаў касцюма” і 2-е месца ў намінацыі “Адраджэнне традыцыйнага галаўнога убора”.
Супрацоўнікі музея Ганна Нікіфарава і Наталля Парахневіч узнагароджаны дыпломамі за 1-е і 3-е месцы ў намінацыі “За аднаўленне лакальнай тэхналогіі вырабу і аздаблення ручнікоў” у абласной выставе-конкурсе “Ручнік як лёс-2016”. Ганна Нікіфарава аўтар прац “Рэдкія тэхналогіі на Браслаўшчыне. Сінэлька”, “Стараабрадніцкія вышываныя ручнікі з Браслаўшчыны: мастацкія і тэхналагічныя асаблівасці”.
Вялікую цікаўнасць выклікала выстава “З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне”, якая з поспехам экспанавалася ў Браславе, Віцебску, Полацку. Выставу падрыхтавала загадчыца музея традыцыйнай культуры Элеанора Зінкевіч. Яна з навуковым падыходам апісала тэхналогіі і прылады рыбалоўства са старажытных часоў да нашых дзён, характэрныя для Бралсаўшчыны. Была сабрана вялікая колькаць рыбалавецкіх вераванняў і прыкмет. Экспазіцыя выставы захавалася ў выглдязе набора паштовак.
Навуковы супрацоўнік Ілля Вашкель даследуе тэму Першай сусветнай вайны. Удзельнічаў у навукова-практычных канферэнцыях у Полацку, Науене (Латвія), Брэсце, Паставах. Даследуе прадметы часоў Першай сусветнай вайны з фондаў музея: дакументы, фотаздымкі, узнагароды, дзённікавыя запісы і фотаальбомы ўдзельнікаў вайны. Займаецца фотафіксацыяй фартыфікацый Першай сусветнай вайны на Браслаўшчыне. Разам з Пастаўскім аб’яднаннем “Заходні рубеж” прымае удзел у ваенна-гістарычных рэканструкцыях, аднаўленні воінскіх пахаванняў. Удзельнічае ў праграме “Пошук. Мае землякі” паўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў Вялікай Айчыннай вайны. У 2016 Вашкель І.М. прыняў удзел у лекторыі Грачова М.М. “Дакументальная хроніка ваенных дзеянняў напалеонаўскіх войск на тэрыторыі Беларусі ў 1812 годзе” (Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).Узнагароджаны граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама.
Вынікі працы работнікаў аб’яднання музеяў былі прадстаўлены на краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Музейныя чытанні”, якая прайшла ў 2014 годзе. А праз год адбылася міжнародная Рэспубліканская канферэнцыя “Браслаўскія чытанні - 2015”, прысвечаная 950-годдзю горада Браслава. На канферэнцыі разглядаліся пытанні археалогіі, гісторыі, краязнаўства і этнаграфіі Браслаўшчыны.Заслухана 37 дакладаў гісторыкаў, краяўзнаўцаў, вучоных з Беларусі, Латвіі, Польшчы.Навуковы супрацоўнік Вашкель І.М. выступаў з дакладам на тэму “Браслаўшчына ў фотаздымках Яна Булгака”.


Ілля Мікалаевіч Вашкель, навуковы супрацоўнік Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.