VIII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»

24  лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася  VIII навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край", прысвечаная Году гістарычнай памяці.  Больш 50 навукоўцаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў з усёй Беларусі дзяліліся напрацоўкамі і вынікамі новых даследванняў у розных напрамках гістарычнай навукі.

Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў на канферэнцыі прадстаўляла навуковы супрацоўнік Ірына  Макарэвіч.  Яна выступіла з дакладам, прысвечаным культурна-асветніцкай дзейнасці музеяў Браслава ў Год гістарычнай  памяці.

589