Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў паўдзельнічала ў ІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

У Гомеле 26-27 верасня праходзіў II Нацыянальны форум “Музеі Беларусь” пад назвай “Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння”, які павінен раскрыць вялікі патэнцыял і шырокія магчымасці музея як унікальнага сацыяльнага інстытута, які мае справу з выяўленнем, даследаваннем, захаваннем і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўнікі Браслаўскага аб’яднання музеяў вырашылі прыняць удзел у мерапрыемстве аднадумцаў і калег. Усяго на форуме былі прадстаўлены 99 музеяў з усёй краіны, з Віцебскай вобласці іх было 7. Шмат удзельнікаў прыехалі ў Гомель з мэтай абмену вопытам і наладжвання новых сувязей. Наша каманда прадстаўляла выставу “З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне”, з якой можна было пазнаёміцца на працягу ўсяго лета ў музеі традыцыйнай культуры. Адзначу, што немнога музеяў на форуме прадставілі менавіта музейны прадмет, таму паглядзець рыбацкую куртку з чарота ці прайсці майстар-клас па пляценню рыбацкай сеткі на працягу дзвюх дзён змаглі каля 3000 чалавек. Журы на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святловым далі добрую адзнаку нашай рабоце. У якасці ганаровага госця і сустаршыні журы на форуме прысутнічаў дырэктар Дзяржаўнага Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі. У дзелавой праграме форуму падчас круглага стала на тэму "Музей як сучасны грамадскі інстытут" праходзілі лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і майстар-класы з удзелам вядомых прафесіяналаў у галіне музеялогіі і музейнай дзейнасці Беларусі, Расіі, Германіі, Славакіі і Літвы.
Наша ўстанова атрымала дыплом удзельніка. Наступны форум пройдзе праз два гады, а планы на удзел ў ім у нас ўжо сфарміраваны. Наш музей на сваёй пляцоўцы прадставіў матэрыялы, якія адлюстроўваюць нашу спецыфіку, а рэкламна-інфармацыйную прадукцыю аб браслаўскім рэгіёне.
Вялікую ўдзячнасць калектыў аб’яднання музеяў выказвае спонсарам нашага ўдзелу ў форуме: гасцявому дому “Фальварак”, гасцявому дому “Васпан”, ТЧУП “Менелай”, ІП “Яроцкі”.
Надзея Дударонак

172