Навукова-даследчая ўстанова культуры «Браслаўскае раённае аб`яднанне музеяў»

Навукова-даследчая ўстанова культуры «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў» знаходзіцца ў унікальным месцы Беларусі - Браслаўшчыне, краі з дзіўнай гісторыяй і самабытнай культурай. З наведвальнікамі, гасцямі, турыстамі мы гатовыя падзяліцца сваёй беспамернай любоўю да сінявокага краю і паказаць усю яго прыгажосць і незвычайную прыцягальнасць.