"Каляндар Перамогі" Малюнкі і вершы Пятра Касцюкевіча

Да 70-годдзя Перамогі прадаўжаем рубрыку "Каляндар Перамогі".

Пятро Пятровіч Касцюкевіч нарадзіўся 27 ліпеня 1926 года ў невялікай вёсцы Шыці. Там прайшлі яго дзіцячыя гады. У 1941 г. паспяхова скончыў Шаркоўшчынскую школу і рыхтаваўся да паступлення ў мастацкае вучылішча. Вайна перашкодзіла Пятру рэалізаваць сваю задумку. Калі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пачалі дзейнічаць партызаны, хлопец актыўна супрацоўнічаў з імі. У 1942 годзе ён – сувязны партызанскага атрада “Спартак”, у 1943 – конны разведчык пры штабе партызанскай брыгады “Спартак”, у 1944- удзельнік баявых аперацый і аўтар “Партызанскага дзённіка”, у якім запісвае палымяныя вершы, частушкі, робіць замалёўкі, адзначае розныя факты, падзеі і г.д. Казянскі лес стаў для яго родным домам. Тут ён уступіў у камсамол, прайшоў жыццёвую загартоўку.

457