"Каляндар Перамогі" Вызваляючы наш раён

ВЫЗВАЛЯЮЧЫ НАШ РАЁН
У ходзе вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх войск часці Чырвонай Арміі панеслі значныя страты. Выяўлена 2714 прозвішчаў загінуўшых салдат і афіцэраў. Пераглядаючы хроніку падзей можна вылучыць найбольш жорсткія баі з вялікімі стратамі з юоку Чырвонай Арміі. Пацвярджэнне таму – штодзённыя баявыя данясення і звдкі, а таксама спісы беззваротных страт асасбістага складу. Такія спісы вяліся ў кожным падраздзяленн – роце, батальёне, палку, дывізіі, арміі, медыцынскай установе – медыка-санітарных батальёнах і палявых шпіталях.
З усіх падраздзяленняў Чырвонай Арміі, вызваляўшчых наш край, найбольшыя людскія страты панесла 9-я гв. сд (460 саладат і 55 афіцэраў).
Шмат воінаў загінула ў 154-й (248 салдат і 19 афіцэраў), 29-й (264 салдаты і 21 афіцэр), 47-й (215 саладт і 30 афіцэраў), 51-й (154 салдаты і 30 афіцэраў), а таксама ў падраздзяленнях 166-й і 46-й гвардзейскай сталковых дывізій.
Вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў загінула ў наваколлях Відзаў, Карасіна, Браслава, Друі, Быстрамаўцаў, Баруноў, Плюсаў. Так, 9-я гв. сд панесла значныя страты 6 ліпеня ў баі каля в.Шакуры пры наступленні на Браслаў. У гэтым баі загінула каля 50 чалавек. Некалькі соцен салдат і афіцэраў страціла 9-я гв. сд у баях каля вёсак Пустошка і Плюсы. За адзін толькі дзень баёў 7 ліпеня каля в.Яя на пераправе праз р.Друйка 473-і полк 154-й сд недалічыўся 65 салдат і афіцэраў. У выніку баявых дзеянняў на падыходзе да г.Браслава ў часцях 166-й сд загінула да 100 чалавек.
Палкі 47-й сд з 11 па 18 ліпеня вялі жорсткія баі і панеслі ціяжкія страты каля вёсак Ганжышкі, Крукі, Павялішкі, Ілга. Такія ж страты былі і ў 29-й, 270-й, 90-й гв. і іншых стралковых дывізіях. Журнал баявых дзеянняў 51-й сд на 13.7.1944 г. паказвае, што каля в.Карасіна ў гэты дзень загінулі 38 і былі паранены 141 воін дывізіі.
Акрамя непасрэдна баявых страт, шэраг салдат і афіцэраў памерлі ад атрыманых ран у медыцынскіх установах. Медыка-санітарныя батальёны існавалі пры кожнай дывізіі. Звычайна яны размяшчаліся на адлегласці 5-7 км ад лініі фронту ў вёсках. Палявыя шпіталі разгортвалісяў глыбіні вызваленай тэрыторыі. У іх дасташляліся цяжка параненыя воіны перад адпраўкай у тылавыя шпіталі. На Браслаўшчыне найбольш буйныя шпіталі размяшчаліся: 2227-ы хірургічны паляэвакуацыйны – в.Азяраўцы (15.7 – 12.8. 1944г.), у в.Замошша (6-10.7.1944 г.), у в Опса (14-20, 25 – 30.7.1944 г.), у в.Ахрэмаўцы (15-20.7.1944г.), у в.Бердзякшне (20.07.-1.08.1944г.), у вёсках Альгердава, Пузевічы і Самавольцы. Пры шпіталях, на жаль, як правіла, мелі месца вайсковыя могілкі.
Для правядзення пахавання і ўшанавання памяці загінуўшых салдат у штаце кожнай дывізіі мелася пахавальная каманда, якая пасля баёў праводзіла пахаванне загінуўшых воінаў у адзіночных альбо брацкіх магілах. Найчасцей хавалі вайскоўцаў на месцах, прыдатных для тапаграфічнай прывязкі – раскрыжаваннях дарог, адзіночных выспах, берагах рэк і г.д. На магіле ставілася піраміда з зоркай і надпісам са звесткамі аб пахаваным. Існавалі выпадкі пахаванняў на грамадзянскіх могілках, як, напрыклад, у Браславе, вёскі Коханішкі, Лушнева, Струнеўшчына. Аднак далёка не ўсе загінуўшыя ў баях былі належным чынам пахаваныя, не ўсюды былі належным чынам пахаваныя, не ўсюды былі пастаўлены помнікі, што вельмі замінала пры перазахаванні праху ў брацкія магілы ў пасляваенныя гады. Радкі з загаду часцям 154-й сд ад 6.7. 1944 г. таму пацвярджэнне: “Улік страт 510-га і 473-га палкоў нездавальняючы, кнігі пахаванняў маюцца, але запісы ў іх робяцца ад выпадку да выпадку… Пахавальныя каманды бяздзейнічаюць. У 510-м сп пахаванні робяцца не на палкавых могілках. Усё гэта кажа пра тое, што камандзіры палкоў не ўлічылі урокаў у раёне в.Яя, дзе засталося непахаванымі больш за 30 чалавек”.
У канцы 40-ых гадоў паўсюдна на Беларусі ў цэнтрах гарадоў і пасёлкаў былі аформлены адзіныя комплексы- брацкія магілы з устанаўленнем помнікаў. [“Памяць”, стар. 411-412]
На час складання кнігі “Памяць” было вядома, што на плітах магіл было высечена толькі 1358 прозвішчаў. Але падчас работы ў абласной пошукава-даследчай праграме “Не было безымянных салдат”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на працягу 2011-2014 гадоў знойдзена яшчэ прозвішчаў, якія раней не былі высечаны на плітах брацкіх пахаванняў.
Поўнасцю прапрацавана 5325 прозвішчаў ( у тым ліку 2874 – ваеннаслужачыя, 2451 – удзельнікі супраціўлення і ахвяры вайны) са сверкай па ўсім архіўным дакументам, які размешчаны на сайце АБД-Мемарыял і Кнігам Памяці;
- З іх устаноўлена 138 прозвішчаў, якія раней не лічыліся пахаванымі;
- Выяўлена ўсяго 101 прозвішча, якія не лічацца увекавечанымі на помніках у раёне, а на сайце АБД-Мемарыял не лічацца;
- “Дзе загінулі мае землякі?”
- Устаноўлена па даных сайта АБД-Мемарыял 35 прозвішчаў, якія раней не лічыліся ў Кніге Памяці раёна і закліканых ваенкаматамі раёна.
Гэтай вялікай справай займаліся спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і пас справах моладзі Браслаўскага райвыканкама, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў”, настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, спецыялісты Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы.
На 01.01.2015 г. на тэрыторыі Браслаўскага раёна знаходзіцца 35 брацкіх магіл, 12 індывідуальных могілак і 2 воінскіх пахаванняў. 7 брацкіх магіл унесены ў Дзяржаўны спіс Рэспублікі Беларусь гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: брацкая магіла ў г. Браславе, аг. Ахрэмаўцы, аг. Друя, аг. Казяны, г.п. Відзы на могілках і ў цэнтры, в. Зарачча.

159