"Каляндар Перамогі" Аляксей Васілеўскі

У ліпені 1941 да сярэдзіны 1943 года узнік рух супраціўлення, які дзейнічаў у падполлі.
Першую антыфашысцкую падпольную арганізацыю на Браслаўшчыне стварыў Аляксей Аляксеевіч Васілеўскі. Жыхар горада Браслава, сын праваслаўнага святара, настаяцеля царквы ў гэтым горадзе, Аляксей карыстаўся аўтарытэтам сярод мясцовага насельніцтва. да 1939 года ён скончыў юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта ў Чэхаславакіі, валодаў нямецкай мовай. Захапляўся планерным спортам і быў да вайны інструктарам клуба Асаавіяхіма. Гарачы патрыёт, смелы чалавек Аляксей Аляксеевіч разумеў, што найбольшую карысць народу можа прынесці, застаючыся ў тыле ворага. Беспартыйны, ён не выклікаў падазрэння ў акупантаў і атрымаў пасаду намесніка Браслаўскага раённага бургамістра. Сваё службовае становішча Аляксей выкарыстаў для арганізацыі падполля і абароны насельніцтва. Яго першым памочнікам у гэтым стаў брат- малады ўрач Дзмітрый Аляксеевіч Васілеўскі, які прыняў на сябе абавязкі валаснога старасты ў вёсцы Слабодка.
Неўзабаве Аляксей Аляксеевіч прыцягнуў да падпольнай работы інжынера браслаўскага лясніцтва Уладзіміра Юліанавіча Відаўскага, які ўцёк ад акупантаў з Даўгаўпілса, і былога рэдактара камсамольскай газеты ў Вільнюсе Алега Якаўлевіча Пракаповіча. абодвух ведаў з маленства. Пазней да іх далучыўся ваеннапалонны, былы настаўнік Іван Мікалаевіч Елізараў. Сваіх людзей А.А. Васілеўскі уладкоўваў на працу ў адміністратыўны апарат акупантаў. А Я. Пракаповіч працааў ў раённай управе. Рэгіна Бараноўская – перакладчыцай у браслаўскай жандармерыі. Аляксеем былі ўстаноўлены сувязі з многімі патрыётамі ў горадзе Браславе і ў вёсках Браслаўскага і Відзаўскага раёнаў. Так склалася антыфашысцкая арганізацыя пад кіраўніцтвам А.А. Васілеўскага, якая распаўсюдзіла свій уплыў на ўсё Браслаўшчыну. Падпольшчыкі паставілі перад сабой задачу выратавання ад рэпрэсій мясцовых патрыётаў, а таксама акружэнцаў і ваеннапалонных, і такім чынам захавць кадры для ўзброеннай барацьбы.
Каля 160 чалавек былі вырваны браслаўскімі антыфашыстамі з рук гітлераўскіх катаў.
Нараджэнне партызанскага руху на Браслаўшчыне звязана з імем Кіма Яўсеевіча Анціпенкі. Напярэдадні вайны Анціпенка працаваў эканамістам на адным з заводаў у Ленінградзе і вучыўся ў ВНУ. У жніўні 1941 года –лейтэнант, камандаваў батарэяй. Паранены пад Лугай, ён разам са шпіталем апынуўся ў акружэнні і трапіў у палон. У час транспарціроўкі ў Германію выскачыў з эшалона, які накіроўваўся ў Германію. Ішоў на усход, каб зноў змагацца з ворагам, але быў схоплены. Другі раз уцёк з лагера ваеннапалонных. Быў затрыманы ў Дзісне і кунуты ў Браслаўскую турму.
У снежні 1941 года Аляксей Васілеўскі, якому па пасадзе было даручана займацца ваеннапалоннымі, што апынуліся на тэрыторыі раёна, дапрасіў Кіма Яўсеевіча. Пераканаўшыся ў яго адданасці Радзіме, стойкасці маладога афіцэра, вызваліў яго з турмы і накіраваў на сельскагаспадарчыя работы да сваіх добра знаёмых, братоў Пятра і Вікенція Пятрашка ў вёску Медзюкі. Гаспадары аднесліся да Кіма добразычліва і далі яму магчымасць свабодна сустракацца з мясцовай моладдзю, што і было выкарыстана для кантакту з аднадумцамі. Неўзабаве вакол Анціпенкі склалася група, якая праз Аляксея Кузьміча Мацука, сябраваўшага з братамі Пятрашкамі, падтрымлівала сувязь з Аляксеем Васілеўскім.
У лютым 1942 года А.А. Васілеўскі выклікаў да сябе К.Я. Анціпенку, а таксама яшчэ пяцярых ваеннаслужачых, якіх ён раней таксама вызваліў з турмы. Па яго рэкамендацыі яны ўладкаваліся і працавалі ў лясніцтве. Там да іх і прыглядаліся У.Ю. Відаўскі і яго жонка Ганна Цярэнцьеўна. Праканаўшыся ў надзейнасці былых воінаў, чацвёра з якіх былі афіцэрамі, Аляксей Аляксеевіч прапанаваў ім стварыць партызанскі атрад. Камандзірам стаў лейтэнант К.Я. Анціпенка, камісарам – старшы лейтэнант Яўген Лявонаў, начальнікам штаба лейтэнант Васіль Чыслоў…

Друкуецца па кнізе "Памяць"

161