"Каляндар Перамогі" ЛІПЕНЬ-МЕСЯЦ ВЫЗВАЛЕННЯ

ЛІПЕНЬ-МЕСЯЦ ВЫЗВАЛЕННЯ

03.07.1944

Праціўнік аказвае супраціўленне і працягвае адыход на Дзвінск. Ягоная авіяцыя (Ю-87) праводзіць бамабардзіроўкі міжазёрнай прасторы. Дывізія дзейнічала ў партызанскім краі. У 10-00 яна, пасля вызвалення тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, пачала наступленне на н.п. Опса з мэтай выхаду на рубеж Опса – Казяны, каб перарэзаць чыгунку Друя-Дукшты. 141-ы полк наступаў у напрамку Замошша-Опса і да 14-00 перадавыя атрадам авалодаў в.Опса. 135-ы гв.сп да 18-00 замацаваўся на мяжы Мілюнцы-Вайнюнцы. [ З журнала баявых дзеянняў 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ІНАВА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА РУДАВА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ГІРДЗЮШЫ

04.07.1944

141-ы полк авалодаў м.Дрысвяты… 135-ы полк да 16-00 авалодаў г.Відзы… Дывізія на працягу сутак вызваліла 80 населеных пунктаў, знішчыла да 20 гітлераўцаў… [ З журнала баявых дзеянняў 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі]
Часці дывізіі, выконваючы загад камандзіра корпуса, на працягу ночы на 04.07.1944г. вялі разведку праціўніка і пасля перадыслакацыі пачалі наступленне ў напрамку Браслава… 423-і полк, праводзячы разведку і рухаючыся ў напрамку Пузыры, сустрэў праціўніка на рубяжы Краснасельцы-Ельня. Імклівым ударам з паўднёвага захаду, дзейнічаючы двума батальёнамі, да 6-00 полк поўнасцю разбіў праціўніка і авалодаў Краснасельцамі, узяў пад кантроль шасэйныя дарогі на Браслаў, на Бароўку, Карасіна і перарэзаў чыгунку Опса-Друя. У гэтым баі захоплены дзве 150-мм гарматы, чатыры 81-мм мінамёты, 8 кулямётаў і знішчана значная колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. З 7-00 да 8-00 адбіты дзве контратакі праціўніка… 735-ы полк, выконваючы задачу, вёў разведку і да 6-00 04.07.1944 г. выйшаў і заняў абарону:1-ы батальён – Усяны, кантралюючы шашу, 2-і батальён – Злота… 3-і батальён – Ахрэмаўцы… [З баявога данясення штаба 166-й стралковай дывізіі штабу корпуса ад 4.07.1944 г. 8-00]
ВЫЗВАЛЕНЫ НАСЕЛЕНЫ ПУНКТ ЗАРАЧЧА-МЛЫН
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ВАЙНЮНЦЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ОПСА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА БОГІНА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА КАЗЯНЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА УСЯНЫ

05.07.1944

46-я гв. cд абараняецца на фронце Майшулі-Опса-Мурмішкі-Стаўрова. Праціўнік пры падтрымцы 10 танкаў, артмінамётных батарэй, самаходных гармат перайшоў у контратаку з раёна Мялка-Рычаны і пасля жорсткага бою авалодаў н.п.Станкавічы, Дрысвяты, Уладзіславава… Батальён 139-га палка на працягу ночы адбіваў атакі, утрымлваючы Відзы. Праціўнік 2 батальёнамі з 18 танкамі заняў г.Відзы, страціўшы пры гэтым 7 танкаў і да 200 салдат. Камандзір дывізіі вырашыў трывала ўтрымліваць рубеж, выматаць і абяскровіць праціўніка. [ З журнала баявых дзеянняў 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА АЗЯРАЎЦЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ПАГОШЧА

06.07.1944

Камандзір вырашыў абараняць свае пазіцыі і дзеяннямі перадавых атрадаў авалодаць Дрысвятамі і Відзамі. Страты з 4 па 7 ліпеня: забіта і паранена 292 чалавекі… [ З журнала баявых дзеянняў 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі]
… Вораг на левым фланзе арміі з раёнаў Жвірблі, на захад ад воз.Струста, Станкавічы, на поўнач ад м.Дрысвяты, бурцішкі, на поўначы захад ад м.Відзы да 3-00 сіламі да 2 батальёнаў пяхоты з 10-15 танкамі бесперапынна атакаваў злучэнні 2-га гв.ск. У выніку атак праціўнік адкінуў нашы падрадзяленні з раёнаў Зазоны, м.Дрысвяты, м.Відзы. Далейшы рух быў прыпынены…
2-1 гв.ск да 3-00 вёў бой з атакуючай пяхотай і танкамі ў раёне Зазоны, лес за 2 км на паўднёвы захад ад м.Дрысвяты, м.Відзы. Зранку сіламі двух палкоў 9-я гв. cд, працягваючы наступленне, авалодала рубяжом Азяраўка, Латышкі, Сутароўшчына. Адзін полк у раёне Ахрэмаўцы рыхтуецца да баявых дзеянняў. 166-я сд двумя палкамі абараняла рубеж Краснасельцы, Усяны, Пузыры, сіламі перадавога атрада вяла баі за Зазоны, Браслаў. У выніку бою авалодала гаем на паўночны захад ад Браслава… Па няпоўных дадзеных за суткі бою знішчана да 900 салдат і афіцэраў, 4 гарматы, 10 аўтамашын, падбіта 7 танкаў. [З баявога данясення штаба 6-й гвардзейскай арміі камандуючаму войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ад 06.07.1944г. 21-00]
Праціўнік аказвае моцнае супраціўленне наступаючым часцям дывізіі агнём мінамётаў і артылерыі.
302-і сп у 11-20 штурмам авалодаў м.Друя. Неабходна адзначыць храбрасць, адвагу і ўмельства выходзіць з крытычных сітуацый камандзіра палка палкоўніка Арабца, які сам падняў сваіх салдат у атаку і павёў на штурм м.Друя. Смелымі і адважнымі дзеяннямі ўсяго палка, натхнённага палкоўнікам Арабцом, горад быў узяты з найменшымі стратамі…
106-ы сп да 17-00, збіваючы замацаваўшагася ворага з высот, адбіваючы шматлікія кантратакі пяхоты і танкаў, выйшаў на ўсходні бераг р.Друйкаі пачаў рыхтавацца да яе фарсіравання. [З журнала баявых дзеянняў 29-й Стралковай дывізіі за ліпень 1944г.]
Дывізія на працягу дня двума палкамі прследавала прціўніка ў напрамку воз.Дзісна, а адным палком вяла наступленне на м.Відзы. 1124-ы сп меў задачу блакіраваць Відзы і абыходзячым манеўрам акружыць і знішчыць праціўніка. У 18-00 1124-ы сп пры падтрымцы 908-га артпалка атакаваў гарнізон праціўніка, але сустрэў жорсткае супраціўленне і вымушаны быў адысці… [З журнала баявых дзеянняў 334-й стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ЗАЗОНЫ
ВЫЗВАЛЕНЫ НАСЕЛЕНЫ ПУНКТ ДРУЯ
ВЫЗВАЛЕНЫ ГОРАД БРАСЛАЎ

07.07.1944г.

68-ы знішчаны авіяполк (зап) вылецеў на прыкрыццё ў раён Відзаў (4 “кобры” (маюцца на ўвазе “Каралеўскія кобры”, якія ЗША пастаўлялі Савецкаму Саюзу ў час Вялікай Айчыннай вайны), вядучы капітан Мілаеў). У ходзе боя збілі два ФВ-190, якія ўпалі ў раёне в.Дрысвяты. [З журнала баявых дзеянняў 5-й Гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі]
Зранку дывізія перайшла да часовай абароны і заняла рубеж фальварак Відзы-Альбрэхтоўскія-Дацішкі-Трычуны… [З журнала баявых дзеянняў 334-й стралковай дывізіі]
890-я танкавая брыгада. З час баявых дзеянняў з 7 па 16 ліпеня 1944 г. вызначыўся камандзір узвода 202-га танкавага палка мал.лейтэнант Белікаў. У раёне м.Відзы ён уварваўся на пазіцыі праціўніка і агнём з танка падбіў дзве 75-мм гарматы, цягач з боепрыпасамі і знішчыў гусеніцамі да 15 варожых салдат.
Камандзір узвода аўтаматчыкаў мал.лейтэнант Гушчын у баі за м.Відзы асабіста знішчыў 6 нямецкіх салдат, малодшы сяржант Яркін, радавыя Патрылаў, Смагін,Калараў, Барадулін, Сівы знішчылі кожны больш за 5 гітлераўцаў. [Выпіска са справаздачы аб баявой дзейнасці 1-га танкавага корпуса]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДРУЙКА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ЯЯ

08.07.1944

141-ы і 1390ы палкі ў 13 гадзін фарсіравалі р.Дрысвяціцу на ўчастку Дэгутыня-Мацэляны. Актыўна дзейнічаюць снайперы праціўніка. Захоплены ў палон лётчык. Праціўнік працягвае ўтрымліваць заходні бераг р.Дрысвяціца да р. Апіварца. Камандуючы арміяй генерал-палкоўнік Чысцякоў за прарыў абароны праціўніка на р.Дрысвяціца па старой літоўскай граніцы ўзнагародзіў камандзіра 135-га палка ордэнам Чырвонага Сцяга, а камандзіра 139-га палка ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені… [ З журнала баявых дзеянняў 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі]
4 “кобры” 28-га зап вылецелі на прыкрыццё ў раён Відзаў. Малодшы лейтэнант Баранаў выкінуўся на парашуце з падаючага самалёта, бо пры выкананні задання ў раёне в.Опса ў самалёце адказаў рухавік. [З журнала баявых дзеянняў 5-й Гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі]
215-я пяхотная дывізія праціўніка пацясніла часці Чырвонай Арміі і авалодала м.Відзы… 89-я т.бр., працягваючы наступленне,зранку 08.07.1944г. выйшла ў раён в.Юцішкі. Фарсіраваць р.Дрысвяціца з ходу не змагла, бо мост у раёне в.Падрукша быў разбураны. Пераправіўшыся праз раку ў брод да 11-00 брыгада падышла да в.Ярканцы, але сустрэўшы моцнае супраціўленне праціўніка, вымушана была спыніцца. Спроба 44-й мсбр і танкаў прасунуцца наперад поспеху не мелі. Вырашана было ў абход праціўніка ўдарам з усходу авалодаць м.Відзы… [З журнала баявых дзеянняў 89-й танкавай брыгады за ліпень 1944 г.]
На мяжы абароны 1124-га сп праціўнік удзень павёў наступленне сілай да роты пяхоты з 10 танкамі і да 20-00 авалодаў в.Ліпалаты [З журнала баявых дзеянняў 334-й стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА БРАТНЯЯ ГАРА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДАЎБЛІ

09.07.1944

Авіяцыя праціўніка бамбіла пазіцыі дывізіі… З баямі дывізія авалодала населенымі пунктамі Грытуны, Гірэйшы, Вазгелянцы. Часці дывізіі прарвалі абарону праціўніка на беразе р.Дрысвяціца і вайшлі на тэрыторыю Літвы.
Танкі, натыкнуўшыся на ўпартае супраціўленне, абышлі гітлераўцаў і да 6-00 авалодалі ўсходнім ускрайкам м.Відзы… Да 7-00 танкі выйшлі на мяжу Ліпалаты. [З журнала баявых дзеянняў 89-й танкавай брыгады за ліпень 1944 г.]
1124-ы сп разам з 46-й механізаванай брыгадай у выніку раптоўнага штурму ў 4-00 авалодаў м.Відзы… [З журнала баявых дзеянняў 334-й стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДВАРЫШЧА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА КОХАНІШКІ
ВЫЗВАЛЕНЫ Н.П. ВІДЗЫ
10.07.1944 г.
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ГІРЭЙШЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА СТРУСТА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДРЫСВЯТЫ
11.07.1944 г.
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА КРУКІ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА МЯЖАНЫ
12.07.1944г.
У 14-00 268-ы і 272-і палкі пры падтрымцы артылерыі перайшлі ў наступленне і да 20-00 авалодалі вёскамі Мікалаюнцы, Бейнары, Дальнарэчча і выйшлі на рубеж Бейнары – хмызняк за 200 м на ўсход ад Карасіна. [З баявога данясення штаба 90-й Гвардзейскай стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДРУЙСК
13.07.1944г.
90-я гв.сд працягвала наступленне. Да 14-00 авалодала населенымі пунктамі Анісімавічы і Зафіеўка. [З баявога данясення штаба 90-й Гвардзейскай стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА СЛАБОДКА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ГАЎРЫЛАЎЦЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ЛУНІ
14.07.1944 г.
Праціўнік працягвае адыход у напрамку Дзвінска, вядзе агонь з глыбіні сваіх пазіцый. [З баявога данясення штаба 90-й Гвардзейскай стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА МУРМІШКІ
16.07.1944 г.
8 “кобраў” 68-га зап у раёне г.Браслава сустрэлі чатыры ФВ-190. Капітан Волкаў збіў самалёт ФВ-190, але і яго самалёт быў падпалены. Лётчык выкінуўся з парашутам і пазней прыбыў у часць.
6 “кобраў” 72-га зап (вядучы капітан Жыценеў) вылецелі ў раён в.Жвірблі на прыкрыццё сваіх войскаў. Сустрэлі чатыры самалёты праціўніка і завязалі бой. Збіта два ФВ-190. [З журнала баявых дзеянняў 5-й Гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі]
У 6-00 пасля артпадрыхтоўкі 1-ы стралковы батальён пачаў наступленне на Быстрамаўцы… Праціўнік прпусціў атакуючых праз ручай і адкрыў моцны агонь (цяжкая артылерыя страляла з-за лесу ў раёне в.Каменка). Рота байцоў ўварвалася ў крайнія хаты в.Бастармаўцы, але ьыла выбіта пераўзыходзячымі сіламі праціўніка… Асабліва жорсткі бой, пераходзіўшы ў рукапашную, адбыўся на поўначны захад ад ручая. Пасля гадзіны бою праціўнік адышоў, страціўшы да 28 салдат. [З журнала баявых дзеянняў 473-га Стралковага палка 154-й Стралковай дывізіі]
… З другой паловы дня корпусы арміі вядуць наступальныя дзеянні… Пераадольваючы супраціўленне… злучэнні авалодалі населенымі пунктамі Марцінішкі, Ажэлішкі, Балюкішкі, Бяззубішкі, Клейпанішкі… [З баявога данясення штаба 6-й Гвардзейскай арміі камандуючаму войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ад 16.07.1944 г. 21-00]
Камандзіру роты 353-га сп Кузняцову была пастаўлена задача выбіць праціўніка з безыменнай вышыні і забяспечыць далейшы рух палка… Рота раптоўна атакавала праціўніка. Не чакаючы флангавага ўдару гітлераўцы пачалі адступаць, аднак кулямётчык Папоў зайшоў у тыл і адкрыў агонь са свайго кулямёта. У выніку праціўнік быў знішчаны і задача была выканана.
Камандзір аддзялення 5-й роты 353-га сп Шаўчэнка ў баях за адзін населены пункт першым уварваўся ў яго і знішчыў са сваім аддзяленнем 11 салдат. Калі камандзір роты выбыў з-за ранення, сяржант Шаўчэнка прыняў на сябе камандаванне ротай і працягваў выкананне задачы.
Адвагу і рашучасць праявіў камандзір аллзялення сяржант Амаях. Ён са сваімаддзяленнем знішчыў станковы кулямёт, які не даваў магчымасці нашай пяхоце рухацца наперад, а пад варожым агнём вынес з поля бою параненага камандзіра роты лейтэнанта Малаха, затым вярнуўся і прыняў камандаванне на сябе. [З журнала баявых дзеянняў 47-й стралковай дывізіі за ліпень 1944г.]

ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА МАРЦІНІШКІ

17.07.1944 г.

Камандзір роты першага батальёна 353-га са Кузняцоў у баях за н.п. Еланцы праявіў сваё ўменне і знаходлівасць. Яго роце была пастаўлена задача: нанесці ўдар з фронту, выбіць праціўніка і забяспечыць батальёну далейшае наступленне. Тав.Кузняцоў, падышоўшы да вёскі, натыкнуўся на шалёнае супраціўленне праціўніка і рота вымушана была залегчы. У сувязі з гэтым Кузняцоў вырашыў пакінуць адзін узвод для імітацыі наступлення, а два другіх уначы вывеў на левы фланг прціўніка і раптоўна атакаваў яго. Не чакаючы флангавага ўдара гітлераўцы адступілі, пакінуўшы ў вёсцы 15 забітых салдат. [З журнала баявых дзеянняў 47-й стралковай дывізіі за ліпень 1944г.]

18.07.1944 г.

ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА УРБАНЫ

20.07.1944 г.

ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДЗЕРУКІ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА БАРУНЫ

22.07.1944 г.

ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ЮРАНЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА БЫСТРАМАЎЦЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА АБАБ’Е
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДУНДАРЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДАНЬКІ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА КРАСНАГОРКА

23.07.1944 г.

Дывізія пасля артпадрыхтоўкі атакавала праціўніка на рубяжы Карасіна-Мялка. Праціўнік аказваў моцнае супраціўленне. Дзеля развіцця поспеху ў бой была ўзведзена вучэбная рота, якая ў 19-00 штурмам авалодала в.Мялка… [З журнала баявых дзеянняў 270-й Стралковай дывізіі]
… Ламаючы моцнае супраціўленне праціўніка, абыходзячы і знішчаючы асобныя яго ўмацаваныя пункты, войскі (арміі) вызвалілі мястэчкі Каплава, Плюсы, Дубіна, Баруны, Бароўка, Карасіна… і болей за 150 іншых населеных пунктаў, прасунуліся ад 2 да 15 км у заходнім і паўночным напрамках… За суткі баёў знішчана да 1000 гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 43 кулямёты, 13 мінамётаў, 7 гармат, падбіла 4 танкі. [З баявога данясення штаба 6-й гвардзейскай Арміі Кманадуючаму 1-га Прыбалтыйскага фронту ад 23.07.1944 г. 21-00]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА КАРАСІНА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА МЯЛКА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДУБІНА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА МІКАЛАЮНЦЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА БЕЙНАРЫ
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ДАЛЬНАРЭЧЧА
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА АНІСІМАВІЧЫ

24.07.1944 г.

Дывізія атакавала праціўніка, але сустрэшы моцнае супраціўленне, поспеху не мела… [З журнала баявых дзеянняў 270-й Стралковай дывізіі]
Да 12-00 24.07.1944 г. полк заняў Плюсы. Страты праціўніка – да 150 чалавек. [З журнала баявых дзеянняў 473-га Стралковага палка 154-й Стралковай дывізіі]
ВЫЗВАЛЕНА ВЁСКА ПЛЮСЫ

186