Што такое фотасушка, і якім чынам яна будзе праходзіць у Браславе?
1. Фотасушка - міжнародная акцыя па абмене фотаздымкамі, якая праводзіцца ў розных гарадах і краінах.
2. Як гэта адбываецца на практыцы: вы прыносіце свае здымкі, вешаеце іх за прышчэпкі на вяровачкі, каторыя будуць разьмешчаны ля Музея традыцыйнай культуры (9 жніўня), разглядаеце фотаздымкі іншых аўтараў. У канцы мерапрыемства будзе пададзены сігнал, калі кожны з прысутных зможа бясплатна забраць сабе ўпадабаны(я) здымак(кі).
3. Удзельнічаць можа кажны, хто жадае.
Фотасушка ў Браславе
- 539 праглядаў