Фотaсушка 2015

У мінулую нядзелю ў дворыку музея традыцыйнай культуры было шматлюдна, грала музыка, а на нацягнутых вяроўках калыхаліся фотаздымкі, якія з цікавасцю разглядалі і абмяркоўвалі прысутныя. Тут праходзіла акцыя па абмене фотаздымкамі “ФотаСушка”.
Гэта незвычайны фармат фотавыстаўкі ўпершыню быў прыдуманы і праведзены ў Санкт-Пецярбурзе ў 2011 годзе, а на Беларусі гэтую ідэю падхапілі ў 2012 годзе. Браслаў да такой незвычайнай акцыі далучыўся ў мінулым годзе.
Сёлета на нацягнутых вяровачках знаходзілася каля сотні фотаздымкаў, а магчыма, і больш. Пераважалі ў асноўным партрэты, пейзажы. Нехта прыносіў адзін фотаздымак, а хтосьці — каля дзясятка. Хто ж удзельнікі акцыі? Людзі рознага ўзросту і прафесій. Але ўсіх аб’ядноўвае ўменне ўбачыць прыгожае праз фотааб’ектыў і жаданне падзяліцца ўбачаным. Трэба адзначыць, што нямала сярод удзельнікаў “ФотаСушкі” было і фатографаў, якія ўжо вядомы ў Браславе, нават арганізоўваліся іх выстаўкі.
Трэба адзначыць, што арганізатары творча падышлі да мерапрыемства і паклапаціліся пра тое, каб час чакання сігналу, па якім можна было забраць фотаздымак, які спадабаўся, праляцеў хутка і весела. Так, былі арганізаваны гульні, грала жывая музыка, гучалі песні. Адначасова праводзіўся конкурс на лепшае пейзажнае фота Браслаўшчыны. Фотаздымкі былі проста пранумараваны, без пазначэння прозвішча аўтара. Дарэчы, выбіранне фотаздымка адбівалася шляхам галасавання, у якім мог любы з прысутных мог прыняць удзел. У выніку глядацкія сімпатыі аказаліся на баку Міхаіла Яроцкага. Ён і атрымаў набор натуральнай касметыкі ад кампаніі “Beauty care”. Таксама арганізатары праз жартаўлівую забаву вырашылі вызначыць сярэдні рост фатографаў. Для гэтага да сцяны быў прымацаваны ватман, дзе адзначаўся рост кожнага жадаючага. У выніку ж атрымалася, што гэты паказчык складае — 1 метр і 73 сантыметры.
… Вось нарэшце зайграла дуда, і людзі накіраваліся да фотаздымкаў. Колькі шчасця было, калі атрымлівалася забраць менавіта той, які спадабаўся больш за астатніх. Цяпер ён без сумнення будзе ўпрыгожваць дом свайго ўладальніка і прыносць толькі прыемны ўспамін пра мерапрыемства.
Улічваючы тое, што фотаздымкі вельмі хутка разабралі, можна смела сцвярджаць, што “ФотаСушка” надзейна прапісалася ў Браславе. Нездарма яе некаторыя ўдзельнікі чакалі цэлы год.

Алена Набеева.
Фота аўтара.

163