Навуковая канферэнцыя "Браслаўскія чытанні"

Міжнародная рэспубліканская навукова-практычная канфэренцыя "Браслаўскія чытанні" пройдзе 12-13 лістапада на базе Браслаўскай гімназіі. Канферэнцыя прысвечана 950-годдзю горада Браслава. Удзел у ёй прымуць вучоныя не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Латвіі, Ізраіля. Чакаецца да 50 удзельнікаў. Форум, які арганізоўваецца сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, пройдзе па некалькіх накірунках: археалагічнае даследванне Браслаўшчыны, Браслаўшчына ў сярэдневеччы, гісторыя Браслаўшчыны ў ХХ ст., краязнаўства, турызм. Трэба адзначыць, што "Браслаўскія чытанні" не праводзіліся 9 год, таму ў даследчыкаў накапіўся багаты і разнастайны матэрыял па розных тэмах.

298