Дзень закаханых у Браслаўскім музеі

Работнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў запрашалі паўдзельнічаць у незвычайнай сямейнай акцыі “Музей для дваіх”. На працягу некалькіх тыдняў можна было сфатаграфавацца ў адным з музеяў і адправіць фотаздымак на ўдзел у конкурсе. Для падвядзення вынікаў удзельнікі былі запрошаны 14 лютага ў Музей традыцыйнай культуры. Там, у рамантычнай абстаноўцы, былі аб’яўлены пераможцы. Імі стала сям’я Сяргея і Ірыны Садоўскіх. Яны атрымалі падарунак ад спонсара акцыі — кафетэрыя “Ит-пицца” — піццу ў выглядзе сэрца. Таксама былі названы ўладальнікі прыза глядацкіх сімпатый — сям’я Юрыя і Таццяны Жэрко. У гэты дзень без увагі не засталіся і астатнія канкурсанты. З пажаданнямі дабрабыту і шчасця ім былі ўручаны сямейныя абярэгі, зробленыя таленавітымі браслаўскімі майстрамі.

452