Клуб "Ля возера" падвёў вынікі 2020 года

Па выніках 2020 года сябры клуба "Ля возера" абралі лепшага майстра.Ім стаў майстар пляцення з паперы і саломкі - Мікалай Дзянісаў. Ён прымаў актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах клуба, уключыўся ў справу адраджэння і папулярызацыі рамяства спіральнага пляцення Браслаўшчыны, якое ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

874