"Наша спадчына"

Паважанае спадарства! Музеі Браслава распачынаюць інфармацыйны цыкл "Наша спадчына" аб матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях Браслаўшчыны.
А пачнем мы з самай смачнай стравы - клёцкі з "душамі"
Аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Ушацкага, Пастаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага райвыканкамаў паклапаціліся аб наданні традыцыйнай страве "Клёцкі з "душамі" статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. З чэрвеня 2017 года - клёцкі ў Дзяржаўным спісе РБ (шыфр-23АК000110).
Сачыце за нашымі навінамі і Вы даведаецеся аб асаблівасцях рэцэптаў клёцак з "душамі" кожнага раёна.

853