Жывая спадчына Чэслава Жуселя

22 сакавіка 2022 года ў малай выставачнай зале музея традыцыйнай культуры пачала працаваць персанальная выстава Чэслава Іосіфавіча Жуселя.

Чэслаў Іосіфавіч - самабытны мастак і жывапіс дла яго не проста любімая справа, а магчымасці выразіць сябе, расказаць усім аб сваім жыцці, раскрыць багаты ўнутраны свет.

Нарадзіўся мастак 1 снежня 1948 года ў вёсцы Пяткунішкі Браслаўскага раёна. Бацькі былі мясцовымі сялянамі і працавалі ў калгасе. Зкончыў вясковую школу, адслужыў у войску, у вучылішчы атрымаў прафесію слесара.

Працуючы слесарам у Браслаўскай аўтабазе, паступіў у Маскоўскі завочны Народны ўніверсітэт мастацтваў.

З 2005 года з'яўляецца сябрам клуба майстроў і мастакоў " Ля Возера". З таго часу і пачаў сваю выставачную дзейнасць. Прымае ўдзел у шматлікіх раённых і абласных выставах. Яго карціны экспанаваліся ў Міжнароднай выставе " INSITUS" і ўвайшлі ў выставачны каталог.

Мастак з'яўляецца яскравым прадстаўніком інсітнага мастацва, якое ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Па яго карцінах можна даведацца аб жыцці мастака на вёсцы, аб яго дзяцінстве, аб яго бацьках і аднавяскоўцах, хатнім побыце, рамёствах, сямейных і каляндарных святах.

675