Выставачны праект «2022 — Год гістарычнай памяці»

22 красавіка адбылася прэзентацыя маштабнага выязнога выставачнага праекта “2022 – Год гістарычнай памяці”, які для жыхароў раёна сумесна падрыхтавалі Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў і Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Прэзентацыя прайшла ў памяшканні Друеўскай бібліятэкі. На выставе прадстаўлены цікавыя экспанаты, прысвечаныя гераічнаму мінуламу, народным традыцыям і рамёствам края, кнігі і іншыя інфармацыйныя матэрыялы. Выстава будзе працаваць у Друі да канца красавіка,  затым рушыць у наступную кропку маршрута – аг. Друйск.

Выставачны праект “2022 – Год гістарычнай памяці” будзе працаваць ва ўстановах культуры раёна з красавіка па верасень. За гэты час пазнаёміцца з матэрыяламі выставы будуць мець магчымасць жыхары 14 аграгарадкоў Браслаўшчыны.

Карта і каляндар “руху” праекта дапаможа арыентавацца, у які час выстава прыедзе ў Ваш населены пункт.

823