4 чэрвеня на гарадзішчы Замкавая гара адбылося свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

Ідэя правядзення Дня сярэднявечнай культуры ўзнікла яшчэ ў 2000 г., калі на тэрыторыі Музея традыцыйнай культуры г.Браслава ўпершыню пачалі праводзіць “Свята рамёстваў”. Ужо ў тыя часы на музейнай пляцоўцы паказвалі тэхналогію здабычы “жывога агню”, а побач з сучаснымі тэхналогіямі рамёстваў і традыцыйным народным мастацтвам працавала пляцоўка, дзе можна было ўбачыць тэхналогіі сярэднявечных рамёстваў. У якасці гасцей выступалі гурты сярэднявечнай музыкі. У 2004 годзе ўпершыню пачалі запрашаць удзельнікаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Віцебска і Полацка. Улетку 2005 года свята ўжо правялі на гарадзішчы Замкавая гара, што ў Браславе. Свята набыла назву “Меч Брачыслава” у 2010 г., калі шырока святкавалася 945-годдзе Браслава і 600-годдзе Грундвальскай бітвы. З гэтага часу свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” стала вядомым сярод шырокага кола ўдзельнікаў сярэднявечнага руху, мясцовых жыхароў і гасцей Браслаўшчыны.

605