Семінар «Патрыятычнае выхаванне сродкамі музейнай дзейнасці: вопыт і перспектывы»

24 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар «Патрыятычнае выхаванне сродкамі музейнай дзейнасці: вопыт і перспектывы». На семінары сваімі напрацоўкамі ў гэтым напрамку падзяліліся прадстаўнікі 12 музеяў краіны. Музеі Браслава на семінары прадстаўляла навуковы супрацоўнік Ірына Макарэвіч. У сваім дакладзе яна паведаміла аб рэалізацыі праектаў па патрыятычнаму выхаванню і захаванню гістарычнай прамяці беларускага народа. Вопыт браслаўчан быў успрыняты станоўча, выклікаў шмат пытанняў калег.

556