Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі

22 лютага на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года.

Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях.

У агульнай намінацыі "Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі" перамога прысуджана Навукова-даследчай ўстанове культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў" за стварэнне і рэалізацыю выставачнага праекта "2022 - Год гістарычнай памяці" ў намінацыі "Лепшы інтэрактыўны праект культурна - адукацыйнай дзейнасці".

Узнагароду ад Міністра культуры атрымалі дырэктар музея Вольга Антанёнак і навуковы супрацоўнік - аўтар праекта Ірына Макарэвіч.

540