Выстава ксяндза Сяргея Сурыновіча «Крылатыя фарбы Браслаўшчыны»

У рамках Міжнароднага свята традыцыйных культур "Браслаўскія зарніцы" адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы ксяндза Сяргея Сурыновіча "Крылатыя фарбы Браслаўшчыны".

Сяргей Сурыновіч нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у вёсцы Лугамавічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў духоўных семінарыях у Гродне і Санкт-Пецярбургу. Нёс святарскае служэнне ў розных парафіях на тэрыторыі Расіі, пасля вяртання ў Беларусь быў пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску і парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат). Цяпер нясе служэнне пробашча ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.

Па яго ініцыятыве праводзіліся многія дабрачынныя акцыі, захапляецца паэзіяй, жывапісам, аўтар некалькі зборнікаў вершаў. Святы айцец з'яўляецца арганізатарам і штогадовага Друйскага мастацкага пленэру, у якім ужо прынялі ўдзел больш за 150 жывапісцаў з нашай краіны і з-за мяжы.

На выставе "Крылатыя фарбы Браслаўшчыны" прадстаўлены мастацкія работы, напісаныя ў 2022 - 2023 годзе. Экспазіцыя прапануе калекцыю з 33 твораў, выкананых у тэхніцы алеем на палатне. Натхненнем для аўтара стаў багаты птушыны свет Беларусі. На палотнах з духоўным падтэкстам можна ўбачыць і ўсім знаёмых птушыных, і рэдкіх, занесеных у Чырвоную кнігу, а некаторыя знаходзяцца на грані вымірання. Вобразы птушак нагадаюць гледачам, наколькі далікатнай бывае навакольнае асяроддзе і як беражліва трэба ставіцца да прыроды, берагчы яе і захоўваць разнастайнасць жывёльнага свету, дараванага Богам.

Выстава будзе адкрыта для наведвання да 16 ліпеня 2023 года.

568