Урачыстае пасяджэнне народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў «Ля возера»

17 ліпеня ў музеі традыцыйнай культуры прайшло ўрачыстае пасяджэнне народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў "Ля возера" НДУК "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў".

На пасяджэнні майстры падзяліліся вопытам, абмеркавалі пытанні ўдзелу ў выставе "Калядныя ўзоры" і творчыя планы на наступны год.

Падчас мерапрыемства ў рады клуба прынялі новых майстроў: Галішнікаву Таццяну і Шакель Юлію.

203