Гісторыя на донцы або аб чым гаворыць кляймо на фарфоры?

На музейным прадмеце, які нядаўна трапіў у фонды з в. Марцінаўцы Браслаўскага р-на можна назіраць такое кляймо. Належыць яно Дулёўскаму фарфораваму заводу, які знаходзіцца ў Маскоўскай вобласці. У мінулым годзе заводу споўнілася 190 гадоў. Дулёўскі фарфоравы завод быў заснаваны ў 1832 г. Цярэнціем Кузняцовым, выхадцам з сялян-стараабрадцаў, у пусташы Дулёва. Аднак ужо ў ХХ ст. Кузняцовы валодалі самым буйным у Расіі і адным з лепшых у Еўропе прадпрыемствам.

За амаль двухсотгадовую гісторыю завод змяніў дзясяткі клеймаў. Пераварочваючы любы выраб Дулёўскага завода, можна ўбачыць унікальны код, які раскажа аб вытворцы, сорце, даце вырабу. На нашым чайніку-заварніку (ЧЗ 000170) размешчана птушка. Графічная выява птушкі стала тарговай маркай завода пасля 1958 года. Скульптура “Сокол” дулёўскага майстра Сотнікава А.Г. у 1958 г. прымала ўдзел у міжнароднай выставе Ехро у Брусэлі і ўзяла Гран-пры, вырваўшы перамогу ў работ Пікассо, Далі і іншых творцаў. Зялёны колер кляйма азначае 2 сорт вырабу, тут жа і дата 1991 год. Калі кляймо чырвонага колеру, то выраб 1 сорту. А калі залотнае, то прадмет аўтарскі, унікальны. А ў вас маецца посуд з птушкай на донцы?

255