Абласная выстава — конкурс «Сонечная спадчына»

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў рамках арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны» з 12 кастрычніка па 18 ліпеня праходзіла выстава-конкурс «Сонечная спадчына». Выстава прысвечана аднаму з самых старажытных відаў рамёстваў — саломапляценню.

На выставе свае працы прадставілі майстры з 21 раёна вобласці, сярод якіх былі і браслаўчане.

Па выніках конкурсу дыпломамі ўзнагароджаны:

  • Зінкевіч Элеанора Уладзіміраўна - дыплом І ступені ў намінацыі "Утылітарны выраб з саломкі".
  • Дзянісаў Мікалай Фёдаравіч - дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Дэкаратыўны выраб у тэхніцы спіральнае пляценне".
  • Тарасевіч Валянціна Герасімаўна - дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Саламяная пластыка".
  • Шыкалава Вера Мікалаеўна - дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Саламяная пластыка".

Віншуем з перамогай!

332