Буклет «Імёны герояў у назвах браслаўскіх вуліц»

Да знамянальнай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – музеі Браслава стварылі для наведвальнікаў серыю краязнаўчых буклетаў. Першы буклет серыі – “Імёны герояў у назвах браслаўскіх вуліц”. Выданне ўтрымлівае інфармацыю аб гісторыі фарміравання вуліц горада, узнікненні іх назваў, падрабязна знаёміць з дзейнасцю і подзвігамі герояў, у гонар якіх названы вуліцы П. Булойчыка, В. Юрэнкі, братоў Васілеўскіх.

181