
Папулярнасцю ў браслаўчан і гасцей горада карыстаецца фотавыстава “Браславские зори”, якая экспануецца ў выставачнай зале Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.
З творчымі работамі беларускіх фотамастакоў ужо пазнаёміліся работнікі бальніцы, удзельнікі раённай ветэранскай арганізацыі, наведвальнікі адзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, дзеці са школьных аздараўленчых лагераў гарадскіх устаноў адукацыі, шматлікія турысты.
Выстава будзе працаваць да канца чэрвеня.
Запрашаем!
Даведкі па тэлефоне 65062