
Да памятнай даты – Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў стварылі чарговы краязнаўчы буклет з серыі “Гераічныя імёны Радзімы”. Выданне прысвечана дзейнасці разведчыка штаба партызанскай брыгады “Спартак” Пятра Касцюкевіча, які дзякуючы сваім мастацкім і паэтычным здольнасцям пакінуў шмат замалёвак на тэму партызанскага жыцця. Серыя графічных работ П. Касцюкевіча захоўваецца ў фондах музея.
Падрабязней са зместам буклета можна пазнаёміцца, наведаўшы музеі Браслава.