
Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў культуры, прайшоў сёння ў Раённым цэнтры культуры.
Падчас мерапрыемства за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё культуры рэгіёну і ў сувязі з прафесійным святам лепшыя прадстаўнікі сферы былі ўдастоены ганаровых грамат і падзяк.
Сярод лепшых і супрацоўнікі музейнага аб'яднання.
Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Макарэвіч Ірына Георгіеўна.
Падзякі ад сектара культуры Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта аб'яўлены: Ворах Галіне Станіславаўне, Давыдавай Ларысе Валерыеўне і Высоцкай Ірыне Уладзіміраўне.
Шчыра віншуем!