У краязнаўчым музеі адкрылася выстава прысвечаная 1 Сусветнай вайне

Аўтар выставы фотамастак з Пастаў Андрэй Мацур. Ён з’яўляецца арганізатарам пастаўскага клуба "Светосила". Гэта ўжо трэцця выстава пастаўскіх фатографаў ў музеях Браслава за кароткі час. Дадзеная фотавыстава прысвечана помнікам Першай сусветнай вайны. Яна была арганізавана да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны, і пабывала ў многіх гарадах Беларусі.

На выставе можна таксама ўбачыць прадметы часоў Першай Сусветнай вайны з фондаў браслаўскага музейнага аб’яднання: фотаздымкі, дакументы, карты, узнагароды, зброю.

563