Адкрыццё выставы «Велікодны карагод»

7 красавіка 2023 года ў музеі традыцыйнай культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Велікодны карагод".

У выставе прынялі ўдзел 27 майстроў клуба "Ля Возера" і экспануецца больш 200 прац у розных тэхніках народнай і сучаснай творчасці.

Клуб майстроў і мастакоў "Ля Возера", што існуе пры музейным аб'яднанні, аб'ядноўвае болей 50 чалавек. Кожны з гэтых людзей самабытны майстар, які валодае тым ці іншым рамяством. Мае сваю творчую манеру і цікавы лёс. Кожны з іх з'яўляецца носьбітам традыцый народнай культуры Беларусі.

Убачыць выставу можна будзе да сярэдзіны мая.

452