Карысная выстава

У будынку музея традыцыйнай культуры 14 жніўня, адбылася прэзентацыя выставы, арганізатарам якой стаў Цэнтр экалагічных рашэнняў. Яна складаецца з васьмі інфармацыйных стэндаў, прысвечаных праблеме ўзнікнення і перапрацоўкі адыходаў.
Анатоль Калач, супрацоўнік цэнтра, правёў невялікую экскурсію, падрабязна расказаў пра кожны стэнд, растлумачыў праблему адыходаў у глабальным і лакальным маштабе. Асаблівую ўвагу ён прысвяціў абыходжанню з электроннымі прыборамі. Трэба адзначыць, што інфармацыя на стэндах пададзена ў лёгкай, займальнай форме з лічбамі і цікавымі фактамі.
Выстава будзе знаходзіцца ў музеі да канца жніўня, а потым будзе перададзена ва ўласнасць аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Плануецца, што яна будзе выстаўляцца ва ўстановах адукацыі.

Тэкст і фота Алены Набеевай.

178