Выстава мастацкіх прац плэнэру "Пачаткі"

Мастацкі пленэр “Пачаткі” – супольны праект каталіцкага святара, пробашча парафіі Найсвяцейшай Троіцы кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі з Мінску Вольгі Куваевай, іканапісныя працы якой упрыгожваюць святыні ў Друі на Браслаўшчыне і Фашчаўцы на Шклоўшчыне.
Рэлігія і мастацтва маюць агульныя пачаткі, суплёт прагненняў да прыгожага наскрозь прасякае і першы, і другі тып мыслення. “Чалавек шукае Бога і ў іншым чалавеку. у яго лепшых праявах думкі і ўчынкаў. – разважае кс. Сурыновіч. – Мастацтва ж, якое фіксуе прыгажосць навакольнага свету, пакідае неверагоднае месца для праяўлення глыбіні і велічы яго творцы. почырк і характар, разуменне фарбы і пабудовы кампазіцыі, глыбіня ідэі і перспектыва бачання... Дакранаючыся да яго праз творцу, мы ўзыходзім на дарогу, якая вядзе нас і набліжае да Творцы Ўсявышняга, крыніцы і радовішча, натхняльніка і сутнасці, мэты і прыстані”.
У сценах старога манастыра XVII стагоддзя пасяліліся творцы– вядомыя мастакі Дзмітрый Сурыновіч, Алесь Суша, Галіна Раманава, выпускнікі Акадэміі мастацтваў і навучэнцы акадэмісты.
Адкрыццё выставы 11 верасня ў 16:00 у музеі традыцыйнай культуры.

148