18 студзеня ў адным з выставачных залаў Віцебскага Мастацкага музея адкрылася асабістая выстава твораў мастачкі Аліны Леанардаўны Трукан - "Крылы натхнення". На выставе прадстаўлены больш за 40 карцін: лірычныя пейзажы роднай зямлі, партрэты, нацюрморты, кветкі, выкананыя ў тэхніках алейнага жывапісу і акварэлі.
Выставу можна наведаць да сярэдзіны лютага.
Выстава Аліны Трукан "Крылы натхнення"
- 3562 праглядаў