Традиционный свадебеный обряд "Вяселле ў млыне"

Для молодоженов мы предлагаем свадебный обряд-забаву с фольклорными элементами «Вяселле ў млыне». Стоимость 59 рублей 8 копеек. Предварительный заказ по телефону (8 02153)65318.
Маладажонам, дружкам, сватам і ўсім астатнім гасцям мы прапануем жартоўныя конкурсы, звязаныя з жыццём і бытам беларускага народа.
Вы даведаецеся пра асноўную сімволіку атрыбутаў вяселля: кажух, дзяжу, вэлюм, намітку, рушнік і каравай.
Дай божа людзям, то й мы дабудзем!
Каб свята запоўнілася надоўга - да Вашых паслуг інтер’еры, асобныя экспанаты экспазіцыі для фота- і відэасесій.Маладажоны ў напамін аб наведванні нашага музея атрымаюць сямейны абярэг – ляльку “Неразлучнікі”.
У конкурсах і забавах разыгрываюцца 4-5 прызоў-сувеніраў, зробленых рукамі браслаўскіх майстроў.
Калі Вы — летуценнікі, верыце ў сапраўднае каханне , то мы чакаем Вас! Прыходзьце разам са сваімі гасцямі — будзе цікава!З даўніх часоў на Беларусі, у тым ліку і ў сінявокай Браслаўшчыне, было заведзена так — вясельны поезд пасля вянца не адразу ехаў да хаты на застолле. Заязджаў ён часцей за ўсё у карчму.
А як вядома раней у нашым будынку знаходзіўся млын, а пры ім была карчма, дзе можна было і чарку выпіць, адпачыць і заначаваць.
Таму, напэўна, нездарма Вы трапілі сюды ў такі асаблівы дзень Вашага жыцця.
Як вядома, сама назва вяселля паходзіць ад слова “весела”. Гэта, бадай, самае вясёлае свята са спевамі, танцамі, забавамі і гульнямі. Мае яно глыбокія народныя традыцыі. Да сённяшняга часу ў перадвясельныя дні і ў само свята бытуе багата прыкмет і забабонаў.
Мы вітаем Вас у нашым музеі. У час забавы мы пазнаёмім маладажонаў і іх гасцей з гістарычнымі асаблівасцямі браслаўскага вяселля.