Выстава «Калядныя ўзоры»


Клуб майстроў народнай творчасці “Ля возера” запрашае ўсіх на самую яскравую падзею гэтага месяца – святочнае адкрыццё выніковай выставы “Калядныя ўзоры”, якое адбудзецца ў выставачнай зале музея традыцыйнай культуры 18 снежня у 15.00.

У праграме знаёмства з новымі вырабамі майстроў, майстар-класы па дэкупажы і дэкарыраванні, конкурс святочных кампазіцый і вянкоў “Калядкі ў кожнай хатцы”, бяспройгрышная латарэя.

Вы пабачыце вялізную колькасць сапраўдных шэдэўраў, зробленых у розных тэхніках, даведаецеся імёны выдатных творцаў нашага раёна, а з некаторымі зможаце пазнаёміцца асабіста. Калі ласка, прыходзьце, далучайцеся да прыгожага!

116