Выстава «Бярозавы рай»


Паважаныя жыхары і госці горада Браслава!

Музеі Браслава запрашаюць вас наведаць выставу "Бярозавы рай".

На выставе прадстаўлены вырабы майстроў, якія працуюць з адным з самых незвычайных матэрыялаў - бяростай.

Бяроста - гэта пласт бярозавай кары, які спрадвеку выкарыстоўваўся народнымі ўмельцамі для вырабу розных рэчаў. Сёння - гэта шыкоўны матэрыял для стварэння мастацкіх вырабаў: пано, карціны, посуд, берасцянікі, жаночыя ўпрыгожванні, цацкі.

Спяшайцеся, выстава працуе да 10 верасня.

871