Выстава «Час піць гарбату»


Паважаныя сябры!

10 кастрычніка пачала працаваць выстава «Час піць гарбату», на якой прадстаўлены шэраг цікавых экспанатаў з фондаў Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў: посуд, прызначаны для ўжывання кавы і гарбаты, самавары, абрусы і сурвэткі, зробленыя нашымі браслаўскімі майстрамі, мэбля сярэдзіны XX стагоддзя.

Асобную частку выставы займаюць гадзіннікі і маляваныя дываны, без якіх немагчыма ўявіць сабе інтэр'ер таго часу.

Чакаем вас у выставачнай зале музея традыцыйнай культуры: горад Браслаў, вуліца Гагарына, 7А.

Тэлефон для даведак: 65-318.

1258