
З 2 лютага на пляцоўцы Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве стартавалі Дні Віцебскай вобласці.
Тэматычная экспазіцыя рэгіёна разгарнулася ў беларускім нацыянальным павільёне. На працягу трох з паловай тыдняў (да 26 лютага) жыхары і госці расійскай сталіцы змогуць пазнаёміцца з прамысловым, турыстычным і культурным патэнцыялам паўночнага рэгіёну Беларусі.
Музеі Браслава разам з Раённым цэнтрам культуры прадстаўляюць Браслаўскі раён 13 і 14 лютага.