Новости

Выставка «Раритеты музеев Дисненщины»

Выставка «Раритеты музеев Дисненщины» – это сбор наиболее интересных предметов из фондов Браславского районного объединения музеев, Глубокского историко-этнографического музея, Германовичского художественно-этнографического музея имени Я.Н. Дроздовича и Миорского историко-этнографического музея.

Откррытие выставки 19 августа в 13.00 в историко-краеведческом музее города Браслава.


Выставка "Мир больших попугаев"

Посетителей ждёт удивительная выставка, которая раскроет перед своими гостями красочный мир пернатых.

В рамках самой яркой выставки этого лета всем гостям представится возможность увидеть: говорящего ара, большого белохохлого какаду, эклектуса, алохвостого жако, венесуэльского амазона, амадин, и многих других птиц, которые покорят вас красотой своего оперения.

Порадуйте своих родных походом на увлекательную выставку, которая поможет наполнить день яркими красками и положительными эмоциями.


Выставка «Великий Рембрандт. Подлинные шедевры гения. Произведения 1630-1665 годов» в Художественном музее Витебска.

Выставка «Великий Рембрандт. Подлинные шедевры гения. Произведения 1630-1665 годов» с 6 по 23 июля в Художественном музее Витебска.

На выставке представлено 69 редчайших гравюр великого голландского художника, которые демонстрируют его мастерство и талант ретроспективно и во всей жанровой полноте. Терпение, страсть и вкус коллекционера сделали представленное собрание одним из самых ценных в Европе.


Выстава "Ткацтва на Браслаўшчыне. Ад старажытнасці да сучаснасці"

Музей традыцыйнай культуры запрашае на выставу "Ткацтва на Браслаўшчыне. Ад старажытнасці да сучаснасці".
http://braslaw.by/novosti/braslau_tkactva


Вызваленне Браслаўшчыны

Вызваленне Браслаўшчыны.

Вызваленне тэрыторыі Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ў першыя дні ліпеня 1944 года у выніку правядзення Шаўляйскай наступальнай аперацыі. 5 ліпеня пачаўся другі этап Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”. Пасля вызвалення Полацка войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту імкліва рухаліся на захад і дзейнічалі на стыку двух моцных груповак нямецкіх армій “Поўнач” і “Цэнтр”. Яны ізалявалі іх адна за адной і выключылі магчымыя ўдары групы армій “Поўнач” па флангах і тылу савецкіх войск.


Энергоэффективные технологии в музеях Браслава

Браславское районное объединение музеев участвует в проекте «Браслав – первый климатически нейтральный муниципалитет в Беларуси». Недавно в Браславе прошла Неделя устойчивой энергетики. В рамках мероприятий прошла экскурсия по музею традиционной культуры и другим достопримечательностям Браславщины. В музее традиционной культуры скоро планируется установить новый тепловой насос. Ранее, при поддержке Европейского союза и центра экологических решений, здесь появились фонари на солнечных батареях, а в историко-краеведческом музее новый отопительный котел на твердом топливе.


Выстава жывапісу "Браслаўская палітра"

Запрашаем на традыцыйную выставу твораў мастакоў Браслаўшчыны "Браслаўская палітра".

Адкрыццё выставы 25 чэрвеня ў 13:00 у малой выставачнай зале музея традыцыйнай культуры.


Фальклорный семінар у Дрысвятах

У агагарадку Дрысвяты прайшоў абласны семінар па фальклоры і ахове гісторыка-культурнай спадчыны. У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў. Праграма атрымалася цікавая і насычаная. Удзельнікі змаглі пазнамёцца з традыцыйнымі забавамі, народнымі песнямі, рамёствамі, мясцовай кухняй і інш. Гледачы таксама ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку мясцовага падання.


Меч Брачыслава - 2017. Фотаздымкі.

27 мая на градзішчы Замскавая Гара ў Браславе ў сёмы раз прайшло свята сярэдневечнай культуры "Меч Брачыслава".
Сёмы раз быццам бы спрацавала машына часу і Замкавая гара ажыла: адно з самых вялікіх гарадзішчаў у Беларусі напоўнілася гулам сярэднявечнага кірмашу, звонам мячоў і кальчуг, гукамі старажытнай музыкі і спеваў. Гэта зноў браслаўчан і гасцей нашага краю вітала свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Прыхільнікі даўніны, аматары гісторыі і проста цікаўныя людзі цэлы год чакаюць гэтай падзеі, каб дакрануцца да жыцця сваіх продкаў.
Фота http://braslaw.by/


Выстава «Браслаўскія зарніцы» – святкуем разам 50 год.
Свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» даўно стала культурным брэндам раёна. Яго ведаюць далёка за межамі Браслаўшчыны, і прыняць удзел у ім — гонар для творчых калектываў.Першыя афіцыйныя «Браслаўскія зарніцы» прайшлі ў 1967 годзе і былі задуманы не толькі як песенны фестываль, але і як своеасаблівае падвядзенне вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу.
На працягу ўсёй гісторыі правядзення свята яму штогод надаваліся дэвіз ці тэматыка.

Міжнародны дзень музеяў у Браславе
У міжнародны дзень музеяў 18 мая браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае наедвальнікаў на бясплатныя лекцыі і музейна-педагагічныя заняткі “Па старонках гісторыі музея”, “Памятныя мясціны Браслаўшчыны”, сумесную выставу “Па слядах графаў Броель-Плятараў: ад Краславы да Браслава”.
Таксама праводзіцца акцыя “Падарунак музею” - закліккаем гасцей падарыць музею прадметы, якія маюць гістарычную каштоўнасць і могуць стаць музейнымі экспанатамі.

Ноч музеяў у Браславе

У гэтым годзе акцыя ноч музеяў пройдзе пад назвай "Магія вясны" і будзе прысвечана фларыстыцы.


Меч Брачыслава 2017
Праздник будет проходить на городище «Замковая гора». Открытие состоится 27 мая в 19.00.
Основная задача фестиваля – знакомство посетителей с бытом, культурой и историей народов в раннем средневековье. Для этого будут работать площадки, на которых будет представлен быт и устройство повседневной жизни, характерные для представленных культур.

Фэст экскурсаводаў 2017

Сёлетні фэст прысвечаны адному з самых галоўных аб'ектаў нашага горада - брукаванцы. У праграме плануецца ўдзел чатырох краязнаўцаў, якія распавядуць пра гісторыю галоўнага браслаўскага тракту, пра плэнэрны і яхтспорт, пра арт'абекты і караблі з назовам "Браслаў".
Дзякуй усім неабыякавым да гісторыі роднага краю, хто, не зважаючы на зьменлівае надвор'е, завітаў сёньня на экскурсію!Сёлета нас сабралася каля 40 чалавек.
Сустрэнемся праз год!


Вандороўка ў Друю
У 35 кіламетрах ад Браслава, на левым беразе Заходняй Дзвіны, там, дзе ў яе ўпадае рака Друйка, раскінулася Друя – адно са страражытных мястэчак нашага краю. Сярод ўсіх паселішчаў Браслаўшчыны Друя мае самую багатую гісторыю, матэрыяльную і духоўную спадчыну. Дзякуючы свайму месцазнаходжанню Друя захавала сляды розных эпох. Яна заўсёды знаходзілася на мяжы краін, культур і гісторыі.

Навуковая праца Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.
Галоўнымі задачамі НДУК “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” зя’ўляюцца вывучэнне, захаванне гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалевечай культуры.

Сумесная выстава "Па слядах графаў Броэль-Плятэраў: ад Краславы да Браслава"
Сумесная выстава Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і Краслаўскага гістарычнага і мастацкага музея (Латвія).Выстава прысвечана гісторыі графсакага роду Броэль-Плятэраў ў Краславе і Браслаўшчыне.

Майстр-класы браслаўчан у музеі Краславы

Супрацоўнікі музея традыцыйнай культыры прэзентавалі рамёствы Браслаўшчыны ў латвійскім горадзе Краслава. На працягу 2 дзён Наталля Парахневіч і Ларыса Дарафейчык пазнаёмілі жыхароў Краславы з традыцыйнымі рамёствамі Браслаўскага паазер'я, правялі майстр-класы па пляценні паясоў і вырабу лялек з тканіны.


Выстава жаночых упрыгожванняў і аксэсуараў "Дамскія штучкі"

Запрашаем наведаць выставу жаночых упрыгожванняў і аксэсуараў "Дамскія штучкі".
Адкрыццё 5 сакавіка ў 13:00 у малой зале музея традыцыйнай культуры.

Фота Тэрэсы Кавалеўскай


ЭСЭ ПРА НАРОДНАГА БРАСЛАЎСКАГА МАСТАКА ПАЎЛА ТУМАНОЎСКАГА (+ ФІЛЬМ)
Нядаўна ў Браславе адбылася выстава мясцовага мастака Паўла Туманоўскага. Самавук, якога ніхто не ўспрымаў сур’ёзна, пры жыцьці, напэўна, мог толькі марыць пра такую імпрэзу. Празь 10 гадоў пасьля ягонае сьмерці ў зале мясцовага краязнаўчага музэю былі экспанаваныя ягоныя карціны: некаторыя захоўваліся ў фондах музэю, але бальшыню прэзэнтавалі для выставы браслаўцы. Сказаць, што ў кожным браслаўскім доме адшукаецца твор Туманоўскага, безумоўна, будзе перабольшаньнем, але шмат дзе сапраўды ёсьць.

Мастацкія выхадныя ў Браславе: у музеі традыцыйнай культуры адкрыліся адразу дзве выставы

У суботу, 4 лютага ў музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава па выніках мастацкага плэнеру, які праходзіў у Друі мінулым летам.
Арганізатар плэнеру ксёндз Сяргей Сурыновіч актыўна папулярызуе нашы край і мастацтва, развівае творчыя сувязі між інтэлігенцыяй нашай краіны на базе Друйскага кляштару. На адкрыцці ён расказаў пра папярэднія плэнеры, і тое, што на сёлетні ўжо пададзена каля сотні заявак ад розных беларускіх творцаў.


Выстава жывапісу Друйскага мастацкага пленэру
Усіх ахвотных запрашаем на выставу па выніках мастацкага пленэру «Пачаткі-ІІ», які праходзіў у Друі у кляштары пры парафіі Святой Тройцы ў ліпені 2016 года. Ініцыятарам правядзення пленэру з’яўляецца пробашч парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Выстава памяці Браслаўскага мастака Паўла Туманоўскага

Выстава прысвечана памяці браслаўскага мастака Паўла Туманоўскага.
Выстава пазнаёміць з творамі мастака Паўла Туманоўскага, шматклікія пейзажы якога можна знайсці ў дамах і ва ўстановах па ўсёй Браслаўшчыне. На выставе будзе паказаны фільм прысвечаны мастаку, браслаўчане падзеляцца сваімі успамінамі пра Паўла Туманоўскага.
Адкрыццё выставы 5 лютага ў 15.00 у малой зале музея традыцыйнай культуры.


Выстава абразоў

Выстава праваслаўных і стараверскіх абразоў XIX-пач.ХХ стст. з калекцыі фондаў Браслаўскага музейнага аб'яднання.
Адкрыццё выставы ў гісторыка-краязнаўчым музеі 23.12 у 16:00.